Цудоўны сад Мiхаiла Мядзекшы

Калі вы раптам трапіце на станцыю дыягностыкі № 78 горада Астраўца, то адчуеце незабыўны водар руж і півонь.

Начальнік станцыі Міхаіл Мядзекша кожны год набывае новыя гатункі раслін, клапоціцца пра іх і вывучае асаблівасці іх зімоўкі.

Вясной станцыя расквітае цюльпанамі, а ў гэтым годзе ўпершыню расквітнела сакура. Зараз, калі аўтааматары прыязджаюць на дзяржтэхагляд, з асалодай праводзяць некалькі хвілін, аглядаючы гэты «батанічны сад» Міхаіла Мядзекшы.  У планах калектыва станцыі дыягностыкі № 78 – памнажаць прыгажосць на працоўным месцы і саджаць новыя цікавыя расліны.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.